Сяргей Аляксандравіч Гусачэнка
Сяргей Аляксандравіч Гусачэнка | |
---|---|
Род дзейнасці | прапаганда |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1983 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вольга Макей |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Прыз «Тэлевяршыня» ў розных намінацыях[1] |
Сярге́й Аляксандравіч Гусачэ́нка (нар. 5 лістапада 1983, Мінск, БССР, СССР[2]) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, тэлевядучы, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. У 2006 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Падчас вучобы стажыраваўся ў Швецыі[3], супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, у тым ліку з «Нашай Нівай»[4].
З 2005 года працаваў рэдактарам агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. У 2007—2013 гадах працаваў спецыяльным карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам, з 2013 года — загадчыкам аддзела палітычных аглядальнікаў, з 2015 года — намеснікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі, з 2017 года — дырэктарам галоўнай дырэкцыі агенцтва тэленавін[5].
З 2018 года — намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі[4].
Прапагандысцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаў пасаду намесніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь падчас масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствамі.
Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненнем праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі[6][7][8], ачарненнем беларускай дыяспары[9][10], ачарненнем украінскага Еўрамайдана 2013—2014 гадоў[4] і антыўкраінскай прапагандай[10], распаўсюдам ілжывай інфармацыі пра дзейнасць пасольства Швецыі ў Беларусі на чале з паслом Стэфанам Эрыксанам[4].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Гусачэнка «на пасадзе намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дзяржаўнага тэлебачання, аўтара і вядучага штотыднёвага прапагандысцкага тэлешоу „Галоўны эфір“ ахвотна даваў беларускай грамадскасці ілжывую інфармацыю пра вынікі выбараў, пратэстаў і рэпрэсій, якія здзяйсняюцца дзяржаўнымі ўладамі. Ён нясе непасрэдную адказнасць за тое, як дзяржаўнае тэлебачанне прадстаўляе інфармацыю пра сітуацыю ў краіне, аказваючы падтрымку ўладам, у тым ліку Лукашэнку»[2]. 6 ліпеня да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11]. 7 ліпеня 2021 года Гусачэнка трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі[12][13], а 2 снежня — і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[14].
У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Гусачэнкі, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[15].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Вольга Макей, палітычная аглядальніца БТ[16]. Аляксандр Лукашэнка падараваў на вяселле Гусачэнкі і Макей мех бульбы[17].
Зноскі
- ↑ Найлепшыя тэлевядучыя краіны — Хрусталёў і дачка Радзькова — Наша Ніва, 12.05.2017
- ↑ а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза , 21.06.2021
- ↑ Беларускі інтарэс у Швэцыі: СМІ — Радыё Свабода, 17.08.2012
- ↑ а б в г Сябар Эйсмантаў пайшоў на павышэнне, у Акадэміі кіравання фізік замяніў камуніста: пяць фактаў аб пяці прызначэнцах — Наша Ніва, 22.05.2018
- ↑ Біяграфія на афіцыйным сайце БТРК Архівавана 6 лютага 2022.
- ↑ БТ пра «паханоў, браткоў, хайп, жыцьцё па законе, а не па паняцьцях» — Радыё Свабода, 31.05.2020
- ↑ «Ёсць такая прафесія — ілгаць штовечар»: на старонцы дыктара БТ з’явіліся крытычныя допісы — Наша Ніва, 10.02.2016
- ↑ БТ сьцьвярджае, што Міністэрства фінансаў ЗША адыграла ролю ў выкрыцьці «справы „Белгазпрамбанку“» — Радыё Свабода, 22.06.2020
- ↑ Понятная политика. Выпуск 55. Как диаспоры продают Беларусь. «Прекрасное» далёко(недаступная спасылка) — Беларусь 1, 22.03.2021
- ↑ а б Понятная политика. Выпуск 59. Белорусские диаспоры. Продолжение. Атака на своих Архівавана 24 красавіка 2021. — БТ, 19.04.2021
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і 8 беларусаў . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
- ↑ Гайдукевіч і Гусачэнка застануцца пад санкцыямі і заплацяць грошы Еўрасаюзу . Новы Час (31 мая 2023).
- ↑ Ольга Макей и Сергей Гусаченко — вместе в эфире и в жизни — СБ. Беларусь сегодня, 10.05.2019
- ↑ Лукашэнка падарыў вядучым БТ на вяселле мех бульбы ФОТАФАКТ — Наша Ніва, 29.08.2017
- Асобы
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Прапагандысты Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС